БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будзе фармавацца марскі гандлёвы флот

13.11.2009 / 11:44

Ягор Марціновіч

Шукаецца інвестар, які ўкладзе 50 мільёнаў даляраў

Уладзімір Масленнікаў, кіраўнік ЗАТ «Беларуская судаходная кампанія» падчас выступу на інвестыцыйна-эканамічным форуме ў Мінску расказаў пра планы стварэння марскога гандлёвага флоту.

Па ягоных падліках,

наша краіна запатрабавана ў экспарце марскім шляхам 20 мільёнаў тон грузаў штогод.
Таму і паўстае пытанне аб стварэнні беларускага флоту.
Інвестыцыі патрэбныя для набыцця некалькіх марскіх судоў і сухагрузаў, якія каштуюць 50 мільёнаў даляраў.

Прыбытак за год чакаецца ў раёне 7 мільёнаў даляраў, таму праект мусіць акупіцца праз 7–10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула