БЕЛ Ł РУС

Украінскія падраздзяленні за дзень захапілі больш за дзесяць варожых пазіцый пад Бахмутам — Маляр

14.05.2023 / 20:14

Nashaniva.com

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр распавяла пра сітуацыю на фронце на бахмуцкім кірунку.

Бахмут. Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба палка Каліноўскага

«Нашы падраздзяленні за сёння захапілі больш за дзесяць варожых пазіцый на поўначы і поўдні ваколіц Бахмута і зачысцілі значную плошчу ляснога масіву ў раёне Іванаўскага. Узяты ў палон варожыя салдаты з розных часцей», — заявіла Маляр у тэлеграм-канале.

Яна дадала, што працягваюцца жорсткія баі.

Сёння ранкам паведамлялася, што пад Бахмутам знішчана камандаванне расійскай 4-й мотастралковай брыгады.

Чытайце таксама:

Пад Бахмутам знішчана камандаванне расійскай 4-й мотастралковай брыгады

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула