БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі двое мужчын

15.05.2023 / 09:23

Nashaniva.com

Па даных СК, ноччу 15 мая пры ліквідацыі пажару ў дачным доме ў вёсцы Задошчанне знойдзеныя целы 55-гадовага гаспадара і невядомага мужчыны.

 Згарэлая дача ў Пухавіцкім раёне. Кадр з відэа

Са слоў суседзяў, загінулы разам са знаёмым прыехаў у вёску, яны ўжывалі спіртныя напоі.

Папярэдне разглядаюцца некалькі версій узнікнення пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і няспраўнасць праводкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула