БЕЛ Ł РУС

Ансамбль «Харошкі» адсвяткаваў у Парыжы Дзень рускай мовы і выступіў у мясцовым расійскім цэнтры

8.06.2023 / 20:01

Nashaniva.com

Вядомы беларускі танцавальны ансамбль «Харошкі» днямі з'ездзіў з выступленнямі ў Парыж. Папулярызавалася пры гэтым нібыта беларуская культура, але як неадлучная частка «рускага свету». 

Адзін з выступаў ансамбля адбыўся ў штаб-кватэры ЮНЕСКА, а прымеркаваны ён быў да святкавання Дня рускай мовы 6 чэрвеня 2023 года, пра гэта паведаміла Міністэрства культуры.

Другое ж, ужо самастойнае выступленне прайшло 7 чэрвеня на сцэне Расійскага духоўна-культурнага праваслаўнага цэнтра. Мерапрыемства арганізавала пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы расійскіх калег.

Чытайце таксама:

«Вызваленне стала для мяне нечаканасцю». Былы прэс-сакратар Купалаўскага, які нядаўна эвакуяваўся з краіны, расказаў падрабязнасці свайго затрымання

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула