БЕЛ Ł РУС

З'явіліся вынікі ЦТ па грамадазнаўстве

28.06.2023 / 16:11

Nashaniva.com

На 100 балаў цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве напісалі 86 абітурыентаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка, вынікі выпрабаванняў ужо даступныя абітурыентам на сайце РІКВ.

Сертыфікат удзельнікі ЦТ могуць атрымаць у пункце, у якім яны праходзілі тэст. Для гэтага неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама дакумент аб адукацыі і пропуск з адзнакай «тэставанне прайшоў». Аддаўшы сертыфікат, пропуск забяруць.

Раней сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай і рускай мовах. Па выніках тэсціравання па беларускай мове «стабальнікаў» аказалася гэтым разам усяго 16 (у мінулым годзе было 67), па рускай — 49.

Чытайце таксама:

Да ЦТ па матэматыцы не дайшлі 750 чалавек

«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей

Беларусы — другая па колькасці група замежных студэнтаў у Польшчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула