БЕЛ Ł РУС

Мужчыну са Жлобіна асудзілі па «народным» артыкуле на два гады «хіміі»

25.07.2023 / 12:29

Nashaniva.com

У судзе Жлобінскага раёна асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады «хіміі», піша «Вясна».

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Жлобіне, а таксама ў выхадзе на праезную частку падчас акцый. Дзмітрый цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Да суда ён знаходзіўся пад асабістай парукай.

Дзмітрый Кіб мае сярэднеспецыяльную адукацыю, працаваў слесарам на прыватным прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула