БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Антон Лакішык выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў тры гады

27.07.2023 / 07:18

Nashaniva.com

Мінчука спачатку затрымалі 14 ліпеня 2020 года каля метро «Няміга».

У той вечар беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі ў знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты. Тады Антона пратрымалі некалькі гадзін у РУУС і адпусцілі. Паўторна яго затрымалі 23 ліпеня 2020 года на працы, толькі ўжо ў межах крымінальнай справы, піша «Вясна».

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 лістапада 2020 года асудзіў Антона па артыкуле 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа) да трох гадоў калоніі. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён уступіў у бойку з амапаўцам, калі тыя пачалі выхопліваць і затрымліваць пратэстоўцаў, што стаялі ў счэпцы. 

Палітвязень адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, адкуль сёння выйшаў на волю. У зняволенні хлопца ўтрымлівалі 2 гады 8 месяцаў і 8 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула