БЕЛ Ł РУС

Дзяўчынка-блогерка Мілана Хаметава вярнулася ў Мінск пасля скандальнага шоу

28.07.2023 / 13:01

Nashaniva.com

У верасні мінулага года на фан-сустрэчу з Хаметавай у Dana Mail прыйшло больш за 10 тысяч чалавек, скончылася ўсё вялікім скандалам.

Мілана Хаметава і расійскі акцёр Аляксей Маклакоў

Цяпер расійская блогерка прыехала ў Мінск. У новым допісе ў інстаграме яна раскрыла планы на будучыню і падзялілася радасцю: яна стала сапраўднай актрысай і атрымала галоўную ролю ў фільме «Не адна дома». Здымкі новай камедыі праходзяць якраз у сталіцы, піша Tochka.by.

12-гадовая на той момант дзяўчынка сабрала аншлаг на фан-сустрэчы ў ГЦ Dana Mall у верасні 2022-га. Праўда, скончылася ўсё сумна: гандлёвы цэнтр не справіўся з наплывам гледачоў і вымушаны быў спешна ўсё скасаваць. Мілана тады з'явілася толькі на некалькі хвілін і з'ехала з ГЦ.

Фота: milana_khametova / Instagram

Мілана ўжо падзялілася першымі кадрамі са здымачнай пляцоўкі, на якіх паказала сябе ў школьнай форме і з трафейнай кіна-талеркай. Фатаграфіі былі зробленыя на тэрыторыі адной са школ Новай Баравой, дзе і праходзяць здымкі.

Побач з ёй пазіраваў былы хлопец Вольгі Бузавай Dava (Давід Манукян), які сябруе з дзяўчынкай і ўсяляк падтрымлівае яе ў новых пачынаннях.

«Вельмі хвалююся, гэта велізарная адказнасць і мой першы досвед у кіно», — напісала блогерка.

І таксама папрасіла фолавераў пазычыць ёй поспеху, бо гэта важны паварот у яе творчай кар'еры.

Фота: milana_khametova / Instagram

Мадэльная кар'ера Міланы Хаметавай пачалася з трох гадоў. Цяпер у сацсетцы «Лайк» (аналаг Tik-Tok) за ёй сочаць больш за 1,6 млн карыстальнікаў. Прыкладна столькі ж у яе падпісчыкаў і ў інстаграме.

Самая папулярная сацсетка Міланы — Youtube. Там у яе больш за 3,2 мільёна фолавераў. Так што нядзіўна, што яе прыезд у Мінск выклікаў такі вялікі ажыятаж. Тым больш з улікам таго, што сярод яе зорных сяброў — папулярны блогер Давід Манукян, які рэгулярна адзначае яе ў пастах у сваіх сацсетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула