БЕЛ Ł РУС

Уначы расіяне ўдарылі па Харкаве

31.07.2023 / 06:50

Nashaniva.com

Пасля 00:00 31 ліпеня расіяне нанеслі ўдар па Харкаве, у горадзе прагрымелі выбухі.

Фота: «Дана Руда»

Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў і гарадскі галава Ігар Церахаў паведамілі пра ўдар па Харкаве. Церахаў паведаміў, што «было чуваць два прылёты».

Паводле папярэдніх звестак, адбылося траплянне ў нежылыя памяшканні.

На месцы прылёту ўзнік пажар.

«Аб пацярпелых інфармацыі пакуль няма. На месцы працуюць ратавальнікі», — дадаў Церахаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула