БЕЛ Ł РУС

Ва Украіну вярнуліся з палону яшчэ 22 вайскоўцы

7.08.2023 / 12:01

Nashaniva.com

Найстарэйшаму з іх споўнілася 54 гады, самаму малодшаму — 23 гады.

Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Ва Украіну вярнуліся з палону яшчэ 22 вайскоўцы. Гэта байцы Узброеных сіл, сярод якіх два афіцэры, вайскоўцы шараговага і сяржанцкага складу, паведаміў у сваім тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Яны ўдзельнічалі ў баях на розных напрамках. Сярод вызваленых ёсць параненыя. Найстарэйшаму споўнілася 54 гады, самаму малодшаму — 23 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула