БЕЛ Ł РУС

Украінскія Паветраныя сілы абверглі інфармацыю пра запуск у суботу ракет з Беларусі

7.08.2023 / 12:07

Nashaniva.com

Спікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат абвергнуў запуск ракет з Беларусі па Украіне ў суботу і патлумачыў, як маглі з'явіцца чуткі аб пусках.

«Кінжал». Скрыншот відэа Мінабароны Расіі

Юрый Ігнат патлумачыў, што ракеты «Кінжал» былі запушчаныя з самалёта МіГ-31 паблізу Тамбова і траекторыя іх палёту праходзіла праз Беларусь. І менавіта з гэтага боку яны заходзілі ў паветраную прастору Украіны ў напрамку Хмяльніцкай вобласці, сказаў ён.

Раней пра тое, што запускаў ракет з тэрыторыі Беларусі не фіксавалася, заяўляла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула