Узброеныя сахраўцы выламалі дзверы ў дом беларускі, якая нібыта пакідала абразлівыя каментары
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманнем беларускі, якая нібыта пакідала абразлівыя каментары ў тэлеграм-каналах.
На ім бачна, што некалькі супрацоўнікаў САХРа з аўтаматамі выламалі дзверы ў дом жанчыны і прымусілі прасіць прабачэння на камеру, паведамляе «Вясна».