БЕЛ Ł РУС

Журналіста выдання «Ранак» Андрэя Ліпскага аштрафавалі на 740 рублёў

10.08.2023 / 11:00

Nashaniva.com

Раніцай 2 жніўня ў кватэру журналіста ўварваліся людзі з ГУБАЗіКа разам з АМАПам. Яны паказалі санкцыю пракурора адносна «зняваг і пагроз у тэлеграм-чаце на адрас супрацоўніка Следчага камітэта». 

У кватэры шукалі беларускую сімволіку. Нічога не знайшлі, але вынялі два смартфоны: адзін — журналіста, другі — ягонай маленькай дачкі, паведамляе «Гомельская вясна».

Пасля ператрусу Ліпскага даставілі ў РАУС — там участковы інспектар склаў пратакол пра «экстрэмісцкія матэрыялы». Падставай для пратакола стала тое, што Ліпскі быў падпісаны на Youtube на каналы «Жыве Беларусь» і «Телеканал «Прямий»», а ва «Укантакце» — на суполку «Чай с малиновым вареньем». Усе гэтыя старонкі раней унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх». Да суда Ліпскага змясцілі ў ІЧУ Светлагорскага РАУС.

3 жніўня суддзя Гулевіч прысудзіла журналісту штраф у 20 базавых велічынь (740 рублёў) і канфіскавала смартфон у прыбытак дзяржаве. Што будзе са справай пра «знявагі і пагрозы», пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула