БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына ўдарыў хлопца нажом проста ў гандлёвым цэнтры

11.08.2023 / 17:19

Nashaniva.com

Учора ўвечары ахоўнік аднаго з гомельскіх буйных гандлёвых цэнтраў злавіў на вуліцы міліцэйскі нарад, які праязджаў міма, і паведаміў, што проста ў ГЦ нейкі мужчына толькі што ўдарыў хлопца нажом.

Экіпаж нарада аховы адправіўся за падазраваным, які спрабаваў пакінуць месца злачынства. У выніку быў затрыманы 51-гадовы гамяльчук, які ў момант учынення злачынства быў нецвярозы. Раней мужчына быў судзімы за хуліганства.

Апраўдваючы свае дзеянні, падазраваны сказаў, што хлопец нібыта пакрыўдзіў ягоную дачку, таму яе трэба было абараніць.

Пацярпелы ў выніку выжыў. Ён пакуль знаходзіцца ў бальніцы, але ягонаму жыццю, па словах медыкаў, нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Муж забіў жонку ў Смалявічах. Унукі выклікалі медыкаў

У Бялыніцкім раёне пенсіянер забіў сякерай выпадковага госця

У Аршанскім раёне бык забіў чалавека

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула