БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у Махачкале дасягнула 35-ці чалавек

15.08.2023 / 13:09

Nashaniva.com

Падчас выбуху пацярпелі 80 чалавек — 17 лечацца амбулаторна, 63 — у бальніцы. У Дагестане абвешчана жалоба.

Фота: МНС Расіі

Пры выбуху ў расійскай Махачкале загінулі 35 чалавек. Пацярпелі 80 чалавек — 17 лечацца амбулаторна, 63 — у бальніцы. З іх 11 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых 16 чалавек — дзеці, двое з іх знаходзіцца ў цяжкім стане, піша РБК.

На месца выехалі спецыялісты Федэральнага цэнтра медыцыны катастроф і маскоўскіх бальніц.

Паводле папярэдніх звестак, перад выбухам пачаўся пажар на аўтазапраўцы. Большасць загінулых і пацярпелых — мінакі, якія сабраліся паглядзець на пажар. У нейкі момант адбыўся моцны выбух.

Чытайце таксама:

У Махачкале здарыўся магутны выбух. Загінула як мінімум 30 чалавек, пацярпела больш за 110, у тым ліку 16 дзяцей

Як цяпер выглядае месца выбуху ў Махачкале

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула