БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне лютуюць п'яныя яноты

19.08.2023 / 15:00

Nashaniva.com

Краіна пакутуе ад іх нашэсця. Яны пранікаюць у кватэры і ладзяць там свае «паці».

У выніку па вяртанні дадому з падарожжаў немцы ўлятаюць у капеечку, нават на €10 тысяч, проста таму, што нейкія яноты пашкодзілі іх жыллё.

Прычым яноты ў час такіх «рэйдаў» часта бываюць нападпітку. Яны знаходзяць піва альбо на сметніках, альбо выпіваюць яго ўжо ў кватэрах.

Адзін з такіх «злачынцаў» нават змог трапіць у парламент Нямеччыны, але яго злавілі. Праўда, абышлося без кайданкоў і камеры.

Чытайце таксама:

Заакрама ў Вялікабрытаніі паказала двухгаловую змяю

«Таксіст агаломшыў пытаннем: «Вам чарапаха не патрэбная?» Каб уратаваць рэдкую рэптылію, хлопец з Бабруйска дайшоў да Акадэміі навук

Пад Пінскам на дарогу выйшла незвычайная жывёліна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула