БЕЛ Ł РУС

Ізмаільскі ўніверсітэт дасць пяць бясплатных месцаў для студэнтаў з Беларусі

16.09.2023 / 10:38

Nashaniva.com

У беларусаў, якіх адлічылі з палітычных прычын, ёсць магчымасць працягнуць навучанне ва Украіне.

Ізмаільскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт дасць пяць бясплатных месцаў для студэнтаў з Беларусі, заўважыў «Белсат».

Гуманітарны ўніверсітэт у Ізмаіле (Адэская вобласць) і фонд «Вільна Білорусь» падпісалі мемарандум аб супрацы.

Цяпер у беларусаў, якія былі адлічаныя з навучальных устаноў у Беларусі з палітычных матываў або былі вымушаныя з'ехаць з краіны праз палітычны пераслед, зʼявілася магчымасць атрымаць адукацыю ва Украіне.

На гэты момант прадугледжана пяць месцаў для студэнтаў з беларускім грамадзянствам. Распачаць вучобу можна ўжо з лістапада гэтага года.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы фонду «Вільна Білорусь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула