БЕЛ Ł РУС

Ва УСУ сцвярджаюць пра пашкоджанне карабля Чарнаморскага флоту РФ

12.10.2023 / 12:57

Nashaniva.com

Прэс-сакратар ВМС УСУ Дзмітрый Плецянчук расказаў журналістам, што 11 кастрычніка ў раёне Севастопаля атрымаў пашкоджанні карабель «Павел Дзяржавін». Раней інфармацыю пра меркаваны падрыў «Дзяржавіна» на міне паведамілі мясцовыя тэлеграм-каналы.

«Вы першыя, каму я пацвярджаю гэта афіцыйна сёння, што ён атрымаў пашкоджанні. Я не магу вам даць ніякай інфармацыі пра абставіны гэтага інцыдэнту, скажам так, але факт такі ёсць», — сказаў Плецянчук у каментары «Радыё Свабода».

У Мінабароны Расіі інцыдэнт не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула