БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі ў шабат будуць хадзіць цягнікі

13.10.2023 / 09:57

Nashaniva.com

У сувязі з распараджэннямі Міністэрства транспарту і кіравання тылам Ізраіля ў ваенны перыяд кампанія «Ракевет Ісраэль» зробіць шчыльнейшым графік руху цягнікоў у канцы тыдня (ад сёння да наступлення шабата), акрамя таго цягнікі будуць хадзіць у пятніцу ўвечары і ў суботу.

Ізраільскі цягнік. Фота: Wikimedia Commons

Шабат — святы дзень для іўдзеяў, галоўнае яго правіла — чалавек не павінен працаваць, адпаведна, не працуюць розныя ўстановы.

Увечары ў пятніцу, 13 кастрычніка, пачынаючы з 18:00 цягнікі будуць хадзіць па меры запаўнення пасажырамі паміж аэрапортам «Бэн-Гурыён» і Тэль-Авіў-Савідар, а таксама паміж аэрапортам «Бэн-Гурыён» і цэнтральнай станцыяй у Беэр-Шэве, піша news.co.il.

Чытайце таксама:

Самалёты ізраільскай авіякампаніі El Al упершыню з 1982 года паляцяць у шабат, каб даставіць рэзервістаў у краіну

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Ізраіль заклікаў насельніцтва поўначы сектара Газа эвакуявацца на поўдзень цягам 24 гадзін

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула