БЕЛ Ł РУС

У мінскіх кватэрах ацяпленне ўключылі за тры дні

13.10.2023 / 10:22

Nashaniva.com

Цяпер ідзе працэс распаветрывання сістэм ацяплення.

Фота: БелТА

Сёлета запуск ацяплення ў жылфондзе сталіцы трэба было забяспечыць на працягу трох дзён, і гэтая задача выканана, паведаміў галоўны інжынер аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Вячаслаў Батура, пішуць Мінск-навіны.

— Цяпер працягваецца распаветрыванне сістэм ацяплення ў дамах, крытычных сітуацый няма. Спецыялісты працягнуць гэтую працу і ў выходныя, адпаведныя загады выдадзены ў арганізацыях ЖКГ, — сказаў В. Батура.

Ён дадаў, што, у параўнанні з леташнім перыядам запуску цяпла, колькасць зваротаў ад жыхароў па пытаннях ацяплення скарацілася.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун даручыў жыллёвым службам горада найбліжэйшымі днямі выканаць усе неабходныя работы для таго, каб у кватэрах гараджан стала цёпла і камфортна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула