БЕЛ Ł РУС

Да 18-й гадзіны з паўночнага захаду да межаў Беларусі прыйдзе халодны фронт

14.10.2023 / 12:02

Nashaniva.com

А 22-й атмасферны фронт дойдзе да Мінска. А пакуль у вас ёсць некалькі гадзін, каб атрымаць асалоду ад летняга цяпла.

Да 17:00—18:00 з паўночнага захаду да межаў Беларусі падыдзе халодны фронт, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е».

Прыкладна а 22-й фронт павінен быць каля Мінска. ICON прагназуе месцамі кароткачасовыя дажджы залеўнага характару, месцамі нават даволі інтэнсіўныя.

За фронтам на тэрыторыю краіны пачне паступаць халадок з поўначы Еўропы. У нядзелю ўжо не вышэй за +10..+12°.

Летняга цяпла засталося на пяць-шэсць гадзін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула