БЕЛ Ł РУС

З Польшчы дэпартавалі агента лукашэнкаўскіх спецслужбаў — «Байпол»

17.10.2023 / 16:51

Nashaniva.com

Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BYPOL паведаміла, што Польшча дэпартавала меркаванага агента лукашэнкаўскіх спецслужбаў Вячаслава «Ваўка» Быстрова.

Паводле звестак BYPOL, Вячаслаў «Воўк» Быстроў прыехаў у Польшчу пад выглядам палітычнага ўцекача і стаў актыўна хадзіць на беларускія мерапрыемствы ды здымацца з іх удзельнікамі. Неўзабаве на яго звярнулі ўвагу «байполаўцы».

Пасля абвінавачванняў у супрацоўніцтве з беларускім рэжымам Быстроў нібыта падаў дакументы на наданне статусу ўцекача і падаў пазоў на кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава ў суд за паклёп. Пазней ён змяніў імя на Амін і прыняў іслам.

Цяпер жа, як паведамляе «Байпол», Польшча прыняла рашэнне дэпартаваць Быстрова.

Чытайце таксама:

Сілавікі патлумачылі, каму дазваляюць адкупіцца за данаты. Сумы кампенсацый для некаторых касмічныя

«Злы дальнабой» адмаўляе працу на ГУБАЗіК. А што з яго мабільнымі праграмамі?

Замест «аператыўнай гульні» чамусьці пабеглі адразу здымаць кіно. «Белпол» зрабіў свой аналіз прапагандысцкага фільма КДБ пра «тэрарыстаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула