БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі 15-гадовага закладчыка. Ён «адпрацаваў» усяго тры дні

18.10.2023 / 10:01

Nashaniva.com

Падлетак быў затрыманы ў лесапаласе, дзе размясціў у тайніку закладку, у якой знаходзілася больш за тры грамы мефедрону.

Скрыншот відэа мінскай міліцыі

Супрацоўнікі наркакантролю Фрунзенскага РУУС сталіцы з доказамі злачынства затрымалі 15-гадовага навучэнца сталічнага каледжа, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Ён быў затрыманы ў лесапаласе, дзе размясціў у тайніку закладку, у якой знаходзілася больш за тры грамы мефедрону.

Падлетку ў месенджары паступіла прапанова аб падпрацоўцы ў якасці закладчыка. Патэнцыйны працадаўца абяцаў лёгкія і хуткія грошы. Хлопчык пагадзіўся і па заданні куратара забраў з тайніка партыю наркотыку, якую павінен быў падзяліць на больш дробныя дозы і распаўсюдзіць. Ён адпрацаваў толькі тры дні.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту (ч. 3 арт. 328 КК, санкцыя прадугледжвае да 15 гадоў зняволення). Адказнасць па гэтым артыкуле пачынаецца з 14 гадоў.

Міліцыя звяртае ўвагу бацькоў, што дарослыя ў сацыяльных сетках актыўна ўключаюць падлеткаў у распаўсюд наркотыкаў, завабліваючы «лёгкім заробкам».

«Звяртайце ўвагу на тое, чым у вольны час займаюцца вашы дзеці, з кім яны маюць зносіны, у тым ліку ў інтэрнэце», — падкрэсліваюць у міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула