У Познані 71-гадовы мужчына напаў на дашкольнікаў на прагулцы. Загінуў пяцігадовы хлопчык
Мужчына падбег да дзяцей, якія ішлі па тратуары. Ён пачаў крычаць, што заб'е ўсіх, а затым ударыў нажом у грудзі 5-гадовага хлопчыка, які ішоў у канцы групы, і ўцёк.
Напад адбыўся ў раёне вуліц Карвоўскага і Лукашэвіча. Група дашкольнікаў была з выхавацелькамі на прагулцы, паведамляе Rmf24.pl.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына падбег да дзяцей, якія ішлі па тратуары. Ён пачаў крычаць, што заб'е ўсіх, а затым ударыў нажом у грудзі 5-гадовага хлопчыка, які ішоў у канцы групы, і ўцёк.
На месцы была праведзеная рэанімацыя дзіцяці. Пасля гэтага хлопчыка даставілі ў бальніцу, дзе ён адразу ж трапіў у аперацыйную. На жаль, выратаваць яго не ўдалося.
Інфармацыю пра смерць хлопчыка пацвердзіў доктар медыцынскіх навук, дырэктар клінічнай бальніцы Павел Дашкевіч.
Журналісты высветлілі, што на дзяцей напаў 71-гадовы Здзіслаў С., які жыве непадалёк.
Да гэтага ён ніколі не трапляў у поле зроку паліцыі. Таксама няма інфармацыі, каб ён быў неяк звязаны з хлопчыкам ці яго сям'ёй.
Мужчына быў затрыманы жанчынай-паліцыянтам, якая праходзіла міма ў вольны ад службы час.