БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына зрабіла спрэчнае тату на лбе, каб данесці да моладзі важную думку

14.11.2023 / 12:27

Nashaniva.com

«Я шкадую, што зрабіла татуіроўкі».

Блогерка Ганна Станкоўскі зрабіла вялізную татуіроўку з імем свайго хлопца Кевіна на лбе. Амаль адразу ў каментарах дзяўчыне сталі пісаць, што яна пашкадуе пра татуіроўку, але Ганна працягвала казаць, што моцна кахае свайго хлопца, а татуіроўка — доказ таму. «Што ж будзе, калі вы расстанецеся?», — працягвалі цікавіцца ў каментарах. «Тады давядзецца шукаць іншага Кевіна», — жартавала блогерка.

Учора Ганна падзялілася новым відэа. Яна прызналася, што шкадуе пра татуіроўкі, але не пра тую, што на лбе, а пра ўсе астатнія. Бо надпіс «Кевін» насамрэч не быў татуіроўкай.

«Я хачу сказаць моладзі, якая хоча пакрыць сваё цела тату, што я шкадую пра свае татуіроўкі, і вы, калі станеце больш дарослымі, таксама можаце пашкадаваць пра свае», — сказала блогерка ў сваім відэа, якое набрала 32 мільёны праглядаў за суткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула