У Брэсце сілавікі пралабіравалі посуд для дзіцячых садкоў са спецыфічнымі малюнкамі
У Брэсце ў дзіцячыя садкі сталі закупляць посуд з выявамі на тэму правіл дарожнага руху, паведаміў тэлеграм-канал Брэсцкага гарвыканкама. Тлумачаць гэта тым, што апошнім часам павялічылася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, удзельнікамі якіх становяцца дзеці.
Мясцовая ДАІ намовіла гарвыканкам закупіць для садкоў такі посуд «у рамках работы па навучанні выхаванцаў і навучэнцаў дашкольных устаноў адукацыі правілам дарожнага руху, мэта якой — выпрацоўка станоўчай звычкі ці навыкаў бяспечных паводзін на дарозе з элементамі нагляднай агітацыі».
Чытайце таксама:
У Мінску прэзентавалі школьныя падручнікі па «генацыдзе беларускага народа»
БДУІР падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з былым кіраўніком ГУБАЗіКа, які страляў у падлетка