Мінчукам бясплатна раздаюць чорных катоў ды яшчэ і робяць падарунак
Акцыя прымеркаваная да сусветнага Дня абароны чорных катоў.
«Фаўна горада» ладзіць акцыю «Забіраем шчасце ў дом!», прымеркаваную да Сусветнага Дня абароны чорных катоў, які штогод адзначаюць 17 лістапада, піша Blizko.by.
Лічыцца, што чорныя каты прыносяць у дом энергію, якая будзе спрыяць дабрабыту і росквіту ўсёй сям'і. У некаторых культурах вераць, што яны могуць прыносіць удачу, шчасце і паляпшаць фінансавае становішча.
Тым, хто забярэ «чорнае шчасце» да 24 лістапада — стэрылізацыя новага гадаванца ў падарунак.
Забраць гадаванца можна па адрасе: вуліца Гурскага, 42, з 9:00 да 19:00 (без выхадных).
8 (017) 224-97-39 (з 8:00 да 17:00 будні)
8 (017) 241-70-65 (кругласутачна)
А пазнаёміцца з гадаванцамі можна на старонках:
Чытайце таксама:
У Маскве ўратавалі ката, які чатыры дні прасядзеў у закрытым аўтамабілі
Кот кожны дзень прыходзіць у краму і спрабуе купіць за лісце рыбу
У Кітаі выратавалі каля тысячы катоў. Іх хацелі здаць на бойню замест свіней і бараноў