БЕЛ Ł РУС

Афіцыйны Саюз пісьменнікаў аб'явіў вайну незалежнай літаратурнай прэміі

18.01.2024 / 18:14

Nashaniva.com

Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі выдаў заяву, у якой паведаміў пра паступленне да яго зваротаў ад дзяржаўных выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларусь» і «Выдавецкі дом «Звязда». Выдавецтвы, маўляў, пратэстуюць, што выдадзеныя імі кнігі без іх дазволу фігуруюць у нядаўна апублікаваным шорт-лісце незалежнай літаратурнай прэміі імя Цёткі.

«На некаторых недзяржаўных інтэрнэт-рэсурсах быў апублікаваны спіс намінантаў на так званую «прэмію Цёткі», якая не мае ніякага дачынення ні да беларускай дзяржавы, ні да Саюза пісьменнікаў Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Аднак некаторыя члены нашай грамадскай арганізацыі даведаліся, што іх прозвішчы і творы без ведама праваўладальнікаў скарыстаныя для рэкламы незаконнага конкурсу», — сцвярджаецца ў заяве.

Праўладная арганізацыя звяртае ўвагу, што на сайце прэміі змешчана палажэнне аб ёй, і пералічаныя ў ім як заснавальнікі тры арганізацыі ліквідаваныя лукашэнкаўскімі судамі ў 2022 годзе.

«Са звестак пра арганізатараў конкурсу на сённяшні дзень — толькі адрас электроннай пошты, на які можна даслаць творы. Склад журы не абвешчаны. Такім чынам, гэта ананімнае мерапрыемства, адказнасць за правядзенне і вынікі якога фактычна ніхто не нясе», — заяўляе СПБ.

А далей выступае з палітычнымі абвінавачаннямі:

«Відавочна, што, ствараючы падобныя правакацыі, апазіцыянеры дамагаюцца толькі аднаго — легалізаваць грашовыя сродкі, якія пералічваюцца заходнімі спонсарамі, бо няма ніякіх сумненняў, што пераможцам прэміі будзе «прызначаны» іх прадстаўнік. Пры гэтым яны выконваюць яшчэ адно заданне заходніх «гаспадароў» — дыскрэдытаваць дзяржаўныя выдавецтвы, іх аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, кнігі якіх намінаваны без узгаднення з імі».

У сувязі з гэтым кіраўніцтва СПБ заклікае выдавецтвы і рэдакцыі СМІ «не ўспрымаць сур’ёзна фальшывыя дыпломы пераможцаў падобных конкурсаў», а літаратараў і іншых людзей, якія маюць дачыненне да выдання выстаўленых на конкурс кніг — «заявіць рашучы пратэст у сувязі з падобнымі правакацыямі».

Літаратурная прэмія, названая ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка), была заснаваная ў канцы 2015 года, а ўручаецца з 2016-га. Заснавальнікамі прэміі былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Прэмія даецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Яна традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:

Чытайце таксама:

Абвясцілі кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі

Прэмія Цёткі абвясціла поўны спіс за найлепшае афармленне дзіцячай кнігі

Абвешчаны дадатковы збор заявак на Прэмію Цёткі за 2022 год

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула