БЕЛ Ł РУС

На чыгунцы Баку — Масква ў Расіі прадухілены буйны тэракт

6.01.2010 / 15:29

У Махачкале на чыгунцы Баку — Масква прадухілены буйны тэракт, паведамілі ў прэс‑службе ўпраўлення ФСБ Расеі па Дагестане.

Сёння раніцай была атрымана інфармацыя пра выяўленне выбуховага прыстасавання. Выбухоўка кантактнага дзеяння ў выглядзе сумесі аміячнай салетры і алюмініевай пудры знаходзілася ў металічнай ёмістасці і было закладзена пад апору лініі электраперадачы за метр ад чыгуначных шляхоў.

Яго магутнасць складала да 10 кг у трацілавым эквіваленце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула