Нованароджанага ў Расіі назвалі Уладзімірам-Пуціным (праз дэфіс)
Уладзімір-Пуцін Пірыеў нарадзіўся 9 лютага, яго вага склала 4 кілаграмы.
Ягоны бацька Гашгар Пірыеў у інтэрв'ю выданню «Першы Ніжняевартаўскі» распавёў, што абранае імя «будзе прыемнае і нам, і, думаю, усім».
«Каб у далейшым, калі гадоў 20 ці 30 пройдзе, пра Уладзіміра Пуціна не забываліся, бо ён для краіны шмат чаго зрабіў», — сказаў Пірыеў.
Чытайце таксама:
У Татарстане нованароджаную дзяўчынку назвалі Расія-Святосія-Святаросія
Максім больш не ў модзе. Сталі вядомыя самыя папулярныя імёны дзяцей у Беларусі
У ЗША нарадзіліся блізняты з розніцай у пару хвілін, але ў розныя гады