Бабуля схадзіла на прыём да баранавіцкага пракурора, пасля гэтага ў яе забралі апеку над унукамі
Паводле прэсавай службы пракуратуры, у Баранавічах забралі двух дзяцей у бабулі-апекуна пасля асабістага прыёму ў баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксандра Карлюка. Ён пабачыў у жанчыны «прыкметы псіхічнага расстройства».
З якім пытаннем жанчына прыходзіла да пракурора, не паведамляецца. Але вынікам стала тое, што дзяцей у яе адабралі, бо пракурор вырашыў, што бабуля-апякун не можа выконваць свае абавязкі па медпаказаннях — у яе «меліся прыкметы наяўнасці псіхічнага расстройства, што стала відавочна на асабістым прыёме», — піша прэс-служба.
Чаму Карлюк прыйшоў да такой высновы, не тлумачыцца.
Дзеці былі неадкладна змешчаныя ва ўстанову аховы здароўя. Рыхтуецца рашэнне ад адмене апекі, паведамляе пракуратура.
Чытайце таксама:
Год пасля жудаснага ДТЗ пад Смалявічамі: як сёння жывуць родныя ахвяр
«Яе вочы немагчыма забыць» — суседка жанчыны, што задушыла ў Оршы чатырох сваіх дзяцей