БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у снежні склаў 1 млн 93 тыс.

25.01.2010 / 10:40

nn.by

Да дэклараванага сярэдняга заробку ў 1,5 млн застаецца 407 тыс. рублёў.

Сярэдні налічаны заробак у Беларусі работнікаў у снежні склаў 1 млн 93 тыс. 17 рублёў
паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лістападзе ён быў 1 012 903 рублі. За кошт пераднавагодніх выплат ды «13-х» заробкаў ён вырас ажно на 7,9%.

1 млн 93 тыс. 17 рублёў — гэта па стане на сёння 382 амерыканскія даляры, ці 270 еўра. Да дэклараванага сярэдняга заробку ў 1,5 млн застаецца 407 тыс. рублёў.

Сярэдні заробак рабочых і служачых у снежні склаў 1 115 338 рублёў (у лістападзе — 1 031 281 рубль).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула