БЕЛ Ł РУС

Адбыўся моцны выбух каля Вайсковай акадэміі сувязі ў Санкт-Пецярбургу

17.05.2024 / 21:02

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі расійскіх тэлеграм-каналаў, у Вайсковай акадэміі сувязі на Ціхарэцкім праспекце ў Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі сем чалавек.

Двое з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, адзін трапіў у рэанімацыю.

Спачатку ўзнікла версія, што акадэмія была атакаваная беспілотнікам, але яна не пацвердзілася. Паводле інфармацыі выдання «Фонтанка», у падвале будынка выбухнуў стары боепрыпас. Ва ўстанове нядаўна праходзіў рамонт і курсанты прыбіралі тэрыторыю.

Чытайце таксама:

У Наварасійску Краснадарскага краю ноччу былі атакаваныя порт і нафтабаза

Крым атакавалі ракетамі ATACMS

Беспілотнікі атакавалі паліўную базу ў Растоўскай вобласці Расіі

Каментары да артыкула