БЕЛ Ł РУС

Эстонія дазволіла канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы

30.05.2024 / 13:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў закон, які дазволіць выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы для дапамогі Украіне, паведамляе ERR.

Талін. Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Паводле яго слоў, канфіскавана можа быць толькі маёмасць тых, «чыя сувязь са здзяйсненнем або садзейнічаннем супрацьпраўным дзеянням устаноўлена і дастаткова даказана».

«Такім чынам, той факт, што нечыя актывы былі замарожаныя з-за міжнародных санкцый, не з'яўляецца дастатковай падставай для адчужэння маёмасці», — заявіў Карыс.

Прэзідэнт Эстоніі прызнаў, што хаця такая практыка можа выклікаць невысветленыя юрыдычныя пытанні, але «парламент павінен быць у стане зрабіць палітычны выбар нават у такой смутнай сітуацыі».

15 мая парламент Эстоніі прыняў закон аб выкарыстанні замарожаных расійскіх актываў для кампенсацыі шкоды, нанесенай Украіне ў выніку поўнамаштабнага ўварвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула