БЕЛ Ł РУС

У Мінску будзе прадавацца чарэшня з акупаванага Мелітопаля

31.05.2024 / 08:16

Nashaniva.com

Партыя да паўсотні тон чарэшні, вырашчанай у акупаванай расійскімі войскамі тэрыторыі Запарожскай вобласці, будзе адпраўлена ў хуткім часе ў Беларусь.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

«У гандлёвыя сеткі Беларусі мы крыху пазней адправім некалькі дзясяткаў, да паўсотні, тон вядомай на ўсю постсавецкую прастору мелітопальскай чарэшні. Такім чынам, з часам мы спадзяемся збольшага замяніць пастаўкі як па Расіі, так і ў Беларусь чарэшні з іншых краін», — сказаў ТАСС кіраўнік прадпрыемства «Мелітопальская чарэшня» Ігар Гарбуноў.

Ён дадаў, што ў 2024 годзе прадпрыемства ўпершыню адправіла частку ўраджаю ў Рэспубліку Башкартастан у рамках пашырэння геаграфіі паставак па Расіі.

«У нас колькасць заявак ад рэгіёнаў Расіі і гандлёвых сетак перавышае нашы магчымасці ў пяць-шэсць разоў. Мелітопальская чарэшня цяпер прадаецца ў Маскве, Пецярбургу і іншых гарадах РФ. Людзі, рассмакаваўшы, хочуць закупляць нашу, салодкую, замест узбекскай і азербайджанскай, якая раней запаўняла рынак», — адзначыў заснавальнік прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Аляксей Талай — Пуціну: Мы — рускія, з намі Бог!

«ДНР» запрашае Беларусь экспартаваць свае тавары праз парты акупаваных Марыупаля і Мелітопаля

Кіеў абвясціў у вышук этнічную беларуску, кіраўніцу акупацыйнай улады на Запарожжы

Каментары да артыкула