БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі адрэагавала на звароты грамадзян наконт апастылю

3.06.2024 / 14:15

Nashaniva.com

Мінадукацыі можа ўвесці папярэдні запіс і электронную чаргу на апастыль. 

Міністэрства адукацыі адказала на звароты грамадзян наконт прастаўлення апастыляў на дакументы. 

У ведамстве заявілі, што графік прыёму і выдачы дакументаў з апастылем у чэрвені мяняцца не будзе. Пры гэтым міністэрства прапрацоўвае варыянты для «аптымізацыі чэргаў».

Сярод магчымых новаўвядзенняў — прыём і выдача дакументаў адным днём, а таксама ўвядзенне папярэдняга запісу або электроннай чаргі.

З 3 па 7 чэрвеня Мінадукацыі арганізуе «гарачую лінію» па пытаннях прастаўлення апастыля. Тэлефанаваць можна будзе па тэлефоне +375-17-320-3151 з 9:00 да 13:00.

Чытайце таксама:

Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку

У Мінадукацыі перасталі выдаваць даведкі аб легальнасці атэстатаў

Каментары да артыкула