БЕЛ Ł РУС

Расія за год скінула на ўласную Белгарадскую вобласць 38 авіябомбаў

1.07.2024 / 17:32

Nashaniva.com

За апошні год як мінімум 38 расійскіх кіраваных авіябомбаў упалі ў Белгарадскай вобласці Расіі. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на ўнутраны дакумент мясцовых уладаў, які быў перахоплены ўкраінскай разведкай.

Макет бомбы. Фота: Расабаронэкспарт

Дакумент змяшчае табліцу з інфармацыяй пра інцыдэнты, размініраванні і эвакуацыі грамадзян.

Даныя ахопліваюць перыяд з красавіка 2023 года па красавік 2024-га. Гаворка ідзе пра цяжкія кіраваныя бомбы савецкай вытворчасці з сістэмай навядзення, якая, на думку экспертаў, часта выходзіць з ладу. Гэта і прыводзіць да падзення бомбаў на тэрыторыі Расіі.

Большасць бомбаў знайшлі цывільныя асобы: фермеры, леснікі і мясцовыя жыхары. У большасці выпадкаў Мінабароны Расіі не змагло адказаць, калі былі запушчаныя бомбы. Гэта сведчыць пра тое, што знойдзеныя боепрыпасы маглі праляжаць на зямлі некалькі дзён.

Як мінімум чатыры бомбы ўпалі на сам Белгарад, яшчэ сем былі выяўленыя ў найбліжэйшых прыгарадах. Больш за ўсё, 11 бомбаў, упала ў памежным Грайваранскім раёне, дзе некаторыя не ўдалося знайсці з-за «складанай аператыўнай абстаноўкі».

Ужо ў маі-чэрвені ў Белгарадскай вобласці было зафіксавана яшчэ некалькі выбухаў, як мяркуецца, звязаных з падзеннем расійскіх бомбаў ФАБ-500.

Чытайце таксама:

Расія працягвае бамбіць Белгарад

УСУ раяць жыхарам Белгарадскай вобласці вывешваць жоўта-блакітныя сцягі ці пісаць БНР, каб пазбегнуць атак дронаў

Магутны выбух прагучаў у белгарадскім Шабекіне

Каментары да артыкула