БЕЛ Ł РУС

У Кыргызстане заявілі пра спробу дзяржаўнага перавароту

5.07.2024 / 13:23

Nashaniva.com

Па даных следчых, затрыманыя «фанатычна вызнаюць рэлігійную ідэалогію»

Фота: ДКНБ Кыргызстана

Спецслужбы ў Кыргызстане прадухілілі спробу гвалтоўнага захопу ўлады, паведамляе «АКІргеѕѕ» са спасылкай на Дзяржкамітэт нацбяспекі краіны.

«Спыненая дэструктыўная група, якая выношвала планы гвалтоўнага захопу ўлады і дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне праз масавыя беспарадкі», — распавялі ў спецслужбе.

Паводле версіі следчых, групоўку сфармавалі з «асоб, якія падтрымліваюць ідэалогію крыміналітэту, а таксама фанатычна вызнаюць рэлігійную ідэалогію», якую менавіта — не ўдакладняецца. Затрыманыя пяць чалавек.

Падрабязнасці таксама не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула