БЕЛ Ł РУС

У Навагрудку таксіст збіў веласіпедыста на абсалютна пустой вуліцы

9.07.2024 / 15:00

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння а 5-й раніцы на вуліцы Міцкевіча.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

42-гадовы кіроўца таксі Renault рухаўся па вуліцы Драздовіча ў напрамку вуліцы Карскага. Пры выездзе з другараднай дарогі ён наехаў на 69-гадовага веласіпедыста, які рухаўся па праезнай частцы.

Веласіпедыст атрымаў пералом нагі і быў шпіталізаваны, паведамляе абласное ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула