БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка памяняў намесніка міністра абароны

17.07.2024 / 19:04

Nashaniva.com

Намесніка міністра абароны генерал-маёра Андрэя Жука адпраўляюць у запас па прычыне ўзросту, а заменіць яго таксама генерал-маёр Аляксандр Навуменка.

Генерал-маёр Аляксандр Навуменка, новы намеснік міністра абароны. Скрыншот з відэа

Да прызначэння на новую пасаду Аляксандр Навуменка займаў пасаду камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл.

Цяпер гэтымі войскамі будзе камандаваць генерал-маёр Аляксандр Бас, адпаведна вызвалены ад ранейшай пасады начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл. 

Чытайце таксама:

Больш за 100 вайскоўцаў адправілі ў Мазыр і Лельчыцы для ліквідацыі наступстваў урагану

Церцель заявіў, што Украіна адвяла войскі ад беларускай мяжы яшчэ 3—4 ліпеня

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Расійскі ваенпрам сур'ёзна завінаваціўся Беларусі. Не дапамагаюць нават суды

Каментары да артыкула