БЕЛ Ł РУС

14-гадовую дзяўчынку шукаюць у Мінску з пятніцы

12.08.2024 / 10:46

Nashaniva.com

Дзяўчынка пайшла з дому на вуліцы Заслаўскай у Мінску ў пятніцу, 9 жніўня, з таго часу пра тое, дзе яна знаходзіцца, нічога не вядома.

«Устанаўліваецца месцазнаходжанне 14-гадовай Какоўка Аляксандры Дзмітрыеўны», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала «Міліцыя Мінска».

Удакладняецца, што дзяўчынка выглядае прыкладна на 16 гадоў, хударлявая, з коратка пастрыжанымі светлымі валасамі, ростам 167 см. З асаблівых прыкмет — дзве татуіроўкі на абедзвюх руках на перадплеччах з унутранага боку.

Усіх, каму нешта вядома пра тое, дзе зараз можа быць дзяўчынка, просяць паведаміць у Цэнтральнае РУУС г. Мінска па тэлефонах: +375(29) 356 02 90; +375(17) 368 02 02; 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула