БЕЛ Ł РУС

Трое малых атруціліся грыбамі — іх стан вельмі цяжкі

23.08.2024 / 19:50

Nashaniva.com

Днямі трое маленькіх дзяцей атруцілася бледнай паганкай. Малым — 8, 3,5 і амаль 2 гады. 

Бледная паганка. Фота: commons.wikimedia.org

Цяпер яны знаходзяцца ў МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі і ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска, паведамляе Мінздароўе.

З удзелам міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева працуе група з вядучых медыкаў краіны, якія спрабуюць стабілізаваць стан трох дзяцей.

«Усе трое маленькіх пацыентаў у вельмі цяжкім стане», — пракаментаваў дырэктар МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі Алег Румо.

«Таксама займаемся пошукам донараў у выпадку неабходнасці трансплантацыі. Калі наступіць татальны некроз печані, гэта стане адзінай магчымасцю выратаваць дзецям жыццё. Донарамі згодныя стаць бацькі, засталося праверыць сумяшчальнасць», — дадаў Румо.

Агулам у Беларусі пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі, адзначае Мінздароўя. У параўнанні са студзенем-жніўнем мінулага года колькасць выпадкаў атручвання грыбамі ў такі ж перыяд гэтага года павялічылася ў 1,6 раза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула