БЕЛ Ł РУС

УСУ збілі расійскі Су-25

28.08.2024 / 08:10

Nashaniva.com

Сілы абароны на краматорскім напрамку збілі штурмавік расіян Су-25, паведамляе афіцыйны канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца». 

«На краматорскім напрамку нашы вайскоўцы збілі расійскі самалёт Су-25, які спрабаваў весці абстрэлы пазіцый падраздзяленняў Сіл абароны», — гаворыцца ў пасце. 

Паведамляецца таксама, што «прызямлілі чарговы Су-25» воіны-зенітчыкі 28-й асобнай механізаванай брыгады дакладным стрэлам з ПЗРК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула