У Бярозаўскім раёне на трасе M1 перакулілася машына «Рэно»
ДТЗ здарылася на 106-м кіламетры «алімпійскай» трасы М1.
«63-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем Renault і рухаўся па аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 106-м кіламетры названай аўтадарогі кіроўца адхіліў увагу ад кіравання, выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго з'ехаў у кювет, дзе дапусціў перакульванне», — паведаміла Брэсцкае УУС.
У выніку аварыі мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Чытайце таксама:
Сур'ёзная аварыя адбылася на трасе непадалёк ад Кургана Славы
На МКАД асенізатарская машына страціла бочку са змесцівам
У Мінску кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў ДТЗ і загінуў