БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску пенсіянер атрымаў 70% апёкаў цела ва ўласнай пасцелі

16.09.2024 / 12:30

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 15 верасня ў кватэры дома па вуліцы Гарэліка, паведамляе МНС.

Пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры на пятым паверсе пяціпавярховага дома. Да прыбыцця ратавальнікаў 75-гадовая пенсіянерка сама патушыла агонь.

Фота: МНС

Паводле яе слоў, каля пятай раніцы яна прачнулася ад крыкаў 80-гадовага мужа. У спальні на ложку пад ім гарэла пасцеля. Самастойна рухацца мужчына не мог, бо мае захворванне апорна-рухальнага апарата.

Жанчына з дапамогай вады збіла полымя, але, на жаль, муж ужо атрымаў 70% апёкаў цела і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны. Пажар пачаўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула