БЕЛ Ł РУС

Стан Рыгора Барадуліна па-ранейшаму цяжкі

18.02.2010 / 12:23

Кастусь Матушыч

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў шпіталі Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў шпіталі Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

«Ён у цяжкім стане, як сказала галоўная лекарка. Я кожны дзень хаджу ў бальніцу, але мяне да яго пакуль не пускаюць», — паведаміла жонка паэта Валянціна.

Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. Тэмпература цела даходзіла да 40 градусаў. А за пару дзён да гэтага ён толькі выпісаўся з кардыялагічнага аддзялення дзесятай клінічнай бальніцы Мінска.

24 лютага паэту спаўняецца 75 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула