БЕЛ Ł РУС

У Магілёве хлопец не змог даплысці да сярэдзіны Дняпра

18.10.2024 / 13:48

Nashaniva.com

Малады чалавек вырашыў пакупацца ў вадзе, тэмпература якой складала 8 градусаў.

Фота: vMogileve.by

У Магілёве хлопец 2005 года нараджэння вырашыў пакупацца ў Дняпры. У нейкі момант ён адчуў, што сіл даплысці да берага не засталося. Хлопец стаў клікаць на дапамогу.

Плыўца паспелі выратаваць работнікі мясцовай станцыі ратавальнікаў: яны падплылі на лодцы і выцягнулі хлопца з вады. Выратавальнік быў здзіўлены, што хтосьці ў сярэдзіне кастрычніка вырашыў пераплысці раку.

«Так легкадумна. Тэмпература вады ў Дняпры 8 градусаў. Малады чалавек атрымаў сур'ёзную прафілактычную гутарку аб неадпаведнасці тэмпературы вады для купання. Спадзяемся, надоўга запомніць!» — адзначыў ратавальнік.

Ад медыцынскай дапамогі хлопец адмовіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула