БЕЛ Ł РУС

Ушацкас стане прадстаўніком ЕС у Афганістане

23.02.2010 / 12:16

Nashaniva.com

Вігаўдас Ушацкас хутка стане прадстаўніком ЕС у Афганістане. Нядаўна ён перастаў ўзначальваць МЗС Літвы.
Прычынай адстаўкі стала публічная заява прэзыдэнта краіны Далі Грыбаўскайтэ аб недаверы да міністра замежных спраў.

Прычынай недаверу мог стаць як скандал з размяшчэннем сакрэтных турмаў ЦРУ на тэрыторыі Літвы, так і невыясненая справа з фінансавымі патокамі, што праходзілі праз літоўскія спецслужбы і нібыта прызначаліся беларускай апазіцыі.

На пасаду прадстаўніка ЕС у Афганістане таксама прэтэндаваў былы кіраўнік польскай разведкі Анджэй Ананіч.

АП, паводле wyborcza.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула