БЕЛ Ł РУС

У Польшчы прапануюць памяняць правілы экстрадыцыі беларусаў

30.10.2024 / 18:50

Nashaniva.com

30 кастрычніка польскі амбудсмен Марцін Вёнцак заявіў, што сітуацыя з асноўнымі правамі і свабодамі ў Беларусі пагаршаецца, таму трэба разгледзець магчымасць скасавання пагаднення аб прававой дапамозе паміж Польшчай і Беларуссю, піша «Белсат».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў амбудсмена, цяпер экстрадыцыі беларусаў на радзіму выклікаюць абгрунтаваныя засцярогі, што свабоды і правы экстрадаванага ў Беларусі могуць быць парушаныя. А гэта, у сваю чаргу, парушае раздзел 2 Хартыі ЕС аб асноўных правах і арт. 3 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, якія падпісала Польшча.

«Таму неабходна разгледзець пытанне аб тым, ці варта скасаваць пагадненне паміж Польшчай і Рэспублікай Беларусь аб прававой дапамозе, хаця б у сферы крымінальных спраў», — гаворыць Марцін Вёнцак.

Пагадненне 1994 года паміж Польшчай і Беларуссю аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах, дзейнічае да 2025 года, але рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі, «дыскваліфікуюць беларускіх уладаў як раўнапраўнага партнёра ў адносінах з Польшчай».

«Практыка апошніх гадоў паказвае, што міжнароднае супрацоўніцтва з Беларуссю становіцца ўсё больш рызыкоўным. Таму неабходна разгледзець пытанне аб тым, ці варта Польшчы скасаваць пагадненне, хаця б у сферы юрыдычнай дапамогі па крымінальных справах. Згодна з арт. 107 дамовы аб яго скасаванні, гэта магчыма кожныя 5 гадоў праз апавяшчэнне, якое падаецца за шэсць месяцаў», — прапануе амбудсмен.

Чытайце таксама:

Казахстан выдасць Беларусі грамадзяніна Кыргызстана, які абвінавачваецца ў забойстве

Палітуцекача выклікалі ў польскую пракуратуру па запыце Беларусі. Што адбываецца?

Яшчэ адзін беларус, якому пагражала экстрадыцыя на радзіму, атрымаў статус уцекача ў Арменіі

З Беларусі ў Турцыю экстрадзіравалі мужчыну, якога шукалі за забойства

Каментары да артыкула