БЕЛ Ł РУС

Кубінскі апазіцыянер памёр на 85-ы дзень галадоўкі

24.02.2010 / 10:33

НБ

Адзін з знаных кубінскіх дысідэнтаў Арланда Сапата памёр у Гаване на 85-ы дзень абвешчанай ім галадоўкі.

«Ён памёр у аўторак зранку», — паведаміў прадстаўнік бальніцы Hermanos Ameijeiras, куды 42-гадовы Сапата быў дастаўлены зранку ў аўторак. Да гэтага апазіцыянер знаходзіўся ў невялікім шпіталіку побач з турмой у правінцыі Камагуэй, дзе адбываў тэрмін.

Сапата, які трапіў за краты 20 сакавіка 2003 году, абвясціў 3 снежня мінулага году галадоўку ў знак пратэсту супраць кепскага абыходжання, у прыватнасці, супраць збіцця ахоўнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула